Всего документов: 1.
Грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае ўсіх актыўных людзей прыняць удзел у Еўрапейскіх асенніх днях назіранняў за птушкамі «EuroBirdwatch». Сёння і заўтра ў аматараў прыроды ёсць добрая магчымасць паглыбіць свае веды па арніталогіі. У розных кутках краіны будуць арганізаваны назіральныя пляцоўкі, спецыялісты правядуць экскурсіі. Апошнія адбудуцца ў Мінску (Цэнтральны батанічны сад; экалагічная сцежка каля прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага), Гродне (вадасховішча на р. Нёман), г.п. Мачулішчы (заказнік «Сакаліны»), Лунінецкім раёне (в. Лахва, рыбгас), Мядзелі (набярэжная возера Мястра).