Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 11.

Кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык выступаў за ўкараненне рэйтынгу экалагічнага развіцця па рэгіёнах краіны, мэта якога — адлюстроўваць высілкі мясцовых улад у забеспячэнні спрыяльнага навакольнага асяроддзя і высокай якасці жыцця для насельніцтва. У наш час РУП «ЦНДІКВВР» распрацавана, а Мінпрыроды зацверджана метадычная база для ўкаранення такога рэйтынгу. Асноўным дакументам з’яўляецца Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі ТКП 17.02-19-2021 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Рэйтынг экалагічнага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Тэхнічныя патрабаванні», які ўведзены ў дзеянне з 1 ліпеня 2021 года.

Источник: Звязда | 30.10.2021

Рубрика: Экологическая деятельность

Напярэдадні Дня аховы навакольнага асяроддзя міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык расказаў, для чаго патрэбны экалагічны рэйтынг развіцця рэгіёнаў, ці можна ў Беларусі выкарыстоўваць энергію нетраў і якія «зялёныя» кірункі становяцца нацыянальным прыярытэтам.

Источник: Звязда | 03.06.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Адходы палімераў, якія выкарыстоўваюцца для ўпакоўкі і транспарціроўкі прадуктаў, растуць ва ўсім свеце, не з'яўляецца выключэннем і наша краіна. У Беларусі рэалізуецца план мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні адходаў пластыка. Для аб'ектаў гандлю ўведзена абавязковае правіла: мець у наяўнасці папяровыя пакеты і аднаразовы папяровы посуд. Але і акрамя паперы ёсць альтэрнатыва пластыку. Загадчыца лабараторыі малочнакіслых і біфідабактэрый Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Наталля Галаўнёва паведаміла, што біяраскладальная ўпакоўка цалкам можа быць выраблена з палілактыду. У інстытуце ўжо склалі план даследаванняў, цяпер неабходна арганізаваць доследны ўчастак па вытворчасці экалагічнай упакоўкі.

Другі год праводзіцца Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі. У гэтым годзе асноўная тэма дакладаў беларускай дэлегацыі - барацьба з інвазійнымі раслінамі. Выступілі галоўныя навуоквыя супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Вольга Молчан і Валерый Прохараў. На палях форуму падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Жытомірскім нацыянальным аграэкалагічным універсітэтам і Інстытутам эксперыментальнай батанікі.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрый Грумо распавядае пра планы беларускіх і ўкраінскіх эколагаў па захаванні і развіцці ўнікальнай прыроды на трансгранічных тэрыторыях.

Летась беларускія навукоўцы адправілі на экспарт у літоўскі біясферны рэзерват «Жувінтас» вяртлявую чаротаўку. Сѐлета ў чэрвені будзе здзейснены другі этап транслакацыі гэтай птушкі. У нашай краіне два органы адказваюць за выкананне Канвенцыі СІТЭС. Адміністрацыйная частка ўскладзена на Мінпрыроды, навуковая — на НАН Беларусі. Падрабязна распавядае кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова.

Источник: Звязда | 30.04.2019

Рубрика: Экологическая деятельность, НАН Беларуси

Вяртлявая чаротаўка да сярэдзіны ХХ стагоддзя знікла з тэрыторыі многіх краін Заходняй Еўропы. Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу са статусам уразлівы. Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Максіменкаў, самая вялікая папуляцыя вяртлявай чаротаўкі гняздуецца ў нашай краіне. Каб аднавіць папуляцыю балотных спевакоў, распачата рэалізацыя сумеснага беларуска-літоўскага праекта.

У рамках І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням аховы прыроды Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны ў 2017 годзе прынялі сумеснае рашэнне аб стварэнні пастаянна дзейнай двухбаковай камісіі па каардынацыі пытанняў аховы і ўстойлівага выкарыстання трансгранічных прыродных тэрыторый. Першае пасяджэнне гэтай камісіі прайшло 25—26 кастрычніка ў Гомелі. Удзел у абмеркаванні ўзяў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрый Грумо.

Мядзведзь разбурыў гаспадарскі пчальнік, невядомы кіроўца насмерць збіў касалапага — такімі загалоўкамі стракацелі стужкі навін. З чым звязаны візіты мядзведзяў у населеныя пункты, як сябе паводзіць чалавеку пры сустрэчы з царом лесу, і якія нормы закону дзейнічаюць у выпадку ДТЗ з удзелам жывёлы? Мядзведзям, відавочна, бракуе корму, кажа навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Салавей.

Источник: Звязда | 12.09.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

У верасні здадуць у друк першы ў Беларусі геатэрмічны атлас. Як ён складаўся, для чаго наогул патрэбна такая інфармацыя аб цяпле ўнутры Зямлі і як яе можна выкарыстоўваць у жыццезабеспячэнні краіны, расказалі доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар БДУ Уладзімір Зуй і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалогіі НАН Маргарыта Дубаневіч.

Источник: Звязда | 18.07.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Галіну Лучыну, вядучага інжынера аддзела фізіка-хімічных даследаванняў Філіяла “Цэнтральная лабараторыя” РУП “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі”, прадставілі як унікальнага спецыяліста, бо акрамя яе ў нашай краіне ніхто не валодае методыкай вызначэння ўзросту вады. Таксама лабараторыя супрацоўнічае з Інстутам гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Родная прырода | 17.07.2017

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля