С 17 апреля в читальном зале Центра исследований старопечатной книги и рукописей Центральной научной библиотеке им. Якуба Коласа демонстрируется выставка «Литературные приключения бравого писателя Ярослава Гашека», посвященная 140-летию со дня рождения знаменитого чешского писателя.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў адкрылася выстава “Іван Бялькевіч і яго слоўнік”, экспазіцыя якой знаёміць наведвальнікаў з жыццёвым шляхам беларускага мовазнаўцы Івана Кандратавача Бялькевіча, а таксама з гісторыяй стварэння яго найбольш значнай працы – “Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны”.
18 лютага споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893–1937). З гэтай нагоды ў ЦНБ НАН Беларусі падрыхтавана выстава пад назвай “Ахвярую сваім “Я”…”
Да 215-й гадавіны з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтавалі выставу “Жыве паміж намі дудар наш…”. Назвай выставы стаў радок верша Янкі Купалы “Памяці Вінцука Марцінкевіча” (1910).
З 27 студзеня 2023 года у чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў дэманструецца выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”.
У чытальнай зале рэдкіх кніг дэманструецца выстава «З гісторыі беларускай скульптуры: да 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Азгура».
У чытальнай зале рэдкіх кніг дэманструецца святочная выстава “Прыйшла Калядка, спякла аладкі”.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў падрыхтавана выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”, прысвечаная юбілею найстарэйшага беларускага выдання літаратурна-мастацкай і грамадска-палітычнай накіраванасці.
4 лістапада спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР Цішкі Гартнага (1887–1937). З гэтай нагоды у ЦНБ НАН Беларусі падрыхтавана выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі адкрылася выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”.