Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Даўгялаўскія чытанні 2026

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 4 лістапада 2026 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні», у межах якой разглядаліся актуальныя праблемы выяўлення, вывучэння і рэпрэзентацыі кніжных і дакументальных помнікаў Беларусі. Мерапрыемства аб’яднала гісторыкаў, філолагаў, мастацтвазнаўцаў, архівістаў і бібліятэказнаўцаў.

Канферэнцыя прысвечана памяці Дзмітрыя Іванавіча Даўгялы (1868–1942) – вядомага беларускага гісторыка, археографа і педагога, дырэктара бібліятэкі АН БССР у 1929–1937 гг. Яго навукова-арганізацыйная і педагагічная дзейнасць стала важнай вехай у развіцці беларускага крыніцазнаўства і архіўнай справы.

Мерапрыемства адкрылася прывітальным словам акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў В. В. Даніловіча. З прывітальным словам да ўдзельнікаў таксама звярнуўся дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі С. С. Юрэцкі. Ён адзначыў, што канферэнцыя служыць не толькі пляцоўкай для абмену вопытам, але і прасторай для прафесійнага дыялогу аб будучыні кніжнай культуры Беларусі.

Падчас пленарнага пасяджэння прагучалі даклады прафесара гістарычнага факультэта БДУ М. Ф. Шумейкі, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі В. М. Папко, вучонага сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі К. В. Сыцько, загадчыка аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. М. Бароўскай. Праца канферэнцыі працягнулася ў чатырох тэматычных секцыях.

У межах навуковага мерапрыемства быў праведзены круглы стол «Пытанні выяўлення, даследавання і каталагізацыі рукапісных матэрыялаў», на якім спецыялісты з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі прадставілі свае напрацоўкі ў галіне даследавання і апісання рукапісных матэрыялаў.

Завяршыўся насычаны дзень прэзентацыяй кнігі «Сяргей Паўловіч: царкоўны дзеяч, асветнік, педагог» (2026).

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя зборніка навуковых артыкулаў.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля