Інстытут беларускай культуры (1922–1928)
25 студзеня ў 10.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пачне працу Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі”, прысвечаная юбілею першага нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і юбілею беларускай акадэмічнай навукі.
Ініцыятары і арганізатары мерапрыемства – установы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў і тэм: навукова-даследчая праца Інбелкульта, спецыфіка лінгвістычных, краязнаўчых, гістарычных, літаратуразнаўчых, мастацтвазнаўчых напрамкаў работы беларускіх навукоўцаў у пачатку ХХ ст., традыцыі Інбелкульта і сучасная навука, невядомыя старонкі дзейнасці Інбелкульта, лёсы беларускіх навукоўцаў і іх творчая спадчына ў сучасным кантэксце і інш.
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў акадэмік НАН Беларусі А. А. Каваленя, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А. І. Лакотка, старшыня Беларускага Фонду культуры Т. І. Стружэцкі, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі доктар гістарычных навук А. І. Груша, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства доктар філалагічных навук І. В. Саверчанка, дырэктар Інстытута мовазнаўства кандыдат філалагічных навук І. Л. Капылоў, навукоўцы НАН Беларусі і ВНУ краіны.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, інфармацыйна-выставачны цэнтр, п. 110.
Пачатак работы канферэнцыі: 10.00
Праграма канферэнцыі размешчана і на сайце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа www.iml.basnet.by
Кантакты:
+ 375 17 2701331 Капылоў Ігар Лявонавіч