Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава да 115-годдзя з дня нараджэння Якуба Міско

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстава, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння беларускага журналіста, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Якуба Герасімавіча Міско (1911–1981).

На юбілейнай экспазіцыі прадстаўлены дакументы з яго асабістага архіва, якія захоўваюцца ў рукапісным фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. 

Адчыняюць выставу матэрыялы біяграфічнага і асабістага характару Я. Міско. Тут жа прадстаўлены рукапісы ўспамінаў Я. Міско аб перыядзе навучання. Асаблівую цікавасць уяўляюць дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны. На экспазіцыі прадстаўлены фрагменты ліставання Якуба Міско за 1942–1946 гг., сярод якіх лісты, адрасаваныя Ганне Машнінай (жонцы) і Валянціну Таўлаю.

На выставе дэманструюцца матэрыялы творчага характару: чарнавікі і варыянты аўтабіяграфічнай аповесці «Было яно калісці…», артыкулы, успаміны, нарысы, фельетоны, запісы і заўвагі з нататніка журналіста, іншыя дакументы, якія адклаліся за час яго творчай дзейнасці. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны старонкам сяброўства Якуба Міско з народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём.

Юбілейную экспазіцыю ўзбагачаюць як індывідуальныя, так і групавыя фотаздымкі розных гадоў. 

Матэрыял падрыхтаваны навуковым супрацоўнікам Т. І. Жук.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля