Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Жыццё і творчасць Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна: выстава да 120-годдзя з дня нараджэння паэта

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча Сяргея Новіка-Пяюна (1906–1994).

На юбілейнай экспазіцыі прадстаўлены дакументы з яго асабістага архіва, якія захоўваюцца ў рукапісным фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. 

Адчыняюць выставу матэрыялы біяграфічнага і асабістага характару С. М. Новіка-Пяюна. Сярод іх прадстаўлены рукапісы ўспамінаў фондаўтваральніка пра Янку Купалу і лісты ад народнага паэта. На экспазіцыі таксама прадстаўлены лісты розных асоб, адрасаваныя С. М. Новіку-Пяюну, з водгукамі на яго кнігу «Заўседы з песняй». Прадэманстраваныя матэрыялы дапаўняюць фотаздымкі розных гадоў. 

Асноўную частку экспазіцыі займаюць творчыя матэрыялы: аўтабіяграфічная паэма «Цярністы шлях», паэма “Мама, матуля мая!” і іншыя апавяданні, малюнкі і песні, якія адклаліся падчас яго творчай дзейнасці. Асаблівую цікавасць уяўляюць матэрыялы, якія датычацца перыяду знаходжання фондаўтваральніка ў лагеры смерці «Калдычэва»: рукапісны план лагера, успаміны, песня (словы і ноты).

Выстава дзейнічае з 14 жнівеня па 14 верасня 2026 г.

Матэрыял падрыхтаваны малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела даследавання рукапісаў К. А. Фёдаравай.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля