Всего документов: 64.
Удзельнікі "круглага стала" "Дзяржаўная падтрымка і папулярызацыя чытання ў Рэспубліцы Беларусь" абсудзілі стан чытання ў сучасным грамадстве. Свой погляд высказаў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы" Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Сяргей Гаранін.
Прайшла прэзентацыя выдання "Аркадзь Куляшоў. Лясному рэху праўду раскажу...", на якой выступіла загадчык аддзела тэксталогіі і выданняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Тэрэза Голуб. Новае выданне манаграфіі Тэрэзы Голуб "Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова" пабачыць свет у Выдавецкім доме "Беларуская навука".
Матэрыял, выкладзены ў даследванні Вольгі Лабачэўскай і Зінаіды Зімінай «Беларускі народны касцюм: Крой, вышыўка і дэкаратыўныя швы», назапашваўся аўтарамі падчас многіх экспедыцый, якія цягам больш як чвэрці стагоддзя ладзіліся ў розныя рэгіёны краіны. У якасці ілюстрацый да гэтага выдання служаць фотаздымкі аўтэнтычных беларускіх касцюмаў, якія захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, Брэсцкага і Гомельскага абласных краязнаўчых музеяў, а таксама іншых устаноў.
VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД «2013 год – год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў дзяржавах-удзельніцах СНД» прайшоў у Мінску. Яго арганізатарамі выступілі Міждзяржаўны фонд гуманітарнга супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці, беларускі ўрад пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У канцэртнай залі «Мінск» адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Міжнароднага з´езда славістаў. З прывітальнымі словамі да гасцей і ўдзельнікаў з´езда звярнуліся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, Міністр адукацыі краіны Сяргей Маскевіч, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і інш.
З 20 да 27 жніўня ў Мінску будзе праходзіць XV Міжнародны з´езд славістаў. Каб прадставіць вынікі сваіх даследванняў, прыняць удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў галіны і проста бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай, у сталіцу прыедуць больш як 600 навукоўцаў з 35 краін свету. У якасці арганізатараў форуму выступілі Міжнародны камітэт славістаў, Беларускі камітэт славітаў, а таксама Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Мінск прыняў юбілейны X Міжнародны конкурс «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД. Лепшай у намінацыі «Надрукавана ў Садружнасці» прызнана кніга Вольгі Лабачэўскай і Зінаіды Зімінай «Беларускі народны касцюм: крой, вышыўка, дэкаратыўныя швы», што пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука».
Новае выданне «Помнікі літаратуры Беларусі X – XVIII стст.», што не так даўно пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», было прадстаўлена шырокай публіцы ў кнігарні «Публікацыя». У якасці аўтара-ўкладальнікаа кнігі выступіў вядомы даследчык, загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук прафесар Іван Саверчанка. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін адзначыў: «Збор пад адной вокладкай цэлага шэрага выдатных твораў старажытнай беларускай літаратуры – грунтоўная праца».
Традыцыйным стала правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» напрыканцы студзеня, якраз напярэдадні Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, а ўрачыстай цырымоніі узнагароджання пераможцаў – у першыя дні працы форуму. Па выніках конкурсу пераможца ў намінацыі «Эўрыка» - навукова-папулярнае выданне «Хто жыве ў Беларусі» выдавецкага дома «Беларуская навука».
Агляд найбольш значных кніжных выданняў за 2012 год, сярод якіх нямала твораў супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Напрыканцы мінулага года ў выдавецтве «Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі нашай краіны пабачыў свет альбом «Помнікі мастацкай культуры Беларусі». Над гэтым выданнем працавалі супрацоўнікі аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У аглядзе кніжных навінак прадстаўлена выданне «Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў X – XVIII стст.» Аляксея Шаланды, пабачыўшае свет у выдавецкім доме «Беларуская навука».
Зусім хутка ў Доме Масквы пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расійскай Федэрацыі будзе праходзіць VI Міжнародная канферэнцыя выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў друку «Рынак друкаванай прадукцыі ва ўмовах трансфармацыі эканамічных адносін Беларусі, Расіі і Казахстана». У межах канферэнцыі ўпершыню плануецца правядзенне «Каляднага дабрачыннага балю кнігі ў Год кнігі», дзе вядучыя выдавецтвы краіны прадставяць лепшыя праекты, рэалізаваныя цягам гэтага года. Напярэдадні канферэнцыі і Балю калектыў «Кніжнага свету» вырашыў зазірнуць у будучыню і прадказаць магчымыя варыянты самых лепшых выданняў года ад вядучых дзяржаўных выдавецтваў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі прайшоў “круглы стол” па пытаннях вывучэння кніжнай культуры праваслаўнай царквы ў Беларусі, а таксама прэзентацыя новых выданняў вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Антонія Мірановіча. Кнігі Антонія Мірановіча выпрўляюць скажонае ўяўленне пра канфесійную і культурную палітыку ў Беларусі. Такую думку выказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі” Сяргей Гаранін.
У аглядзе кніжных навінак прадстаўлена выданне “Польша – Беларусь (1921-1953): сборник документов и материалов”. Зборнік з´яўляецца вынікам сумеснай працы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага архіва КДБ Рэспублікі Беларусь, а таксама фонду “Гістарычная памяць ” (Масква).
У аглядзе кніжных навінак прадстаўлена выданне Булахава М.Г. “Беларускія перакладчыкі, даследчыкі, ілюстратары “Слова о полку Игореве”, што выйла ў свет у выдавецтве “Беларуская навука”.
Агляд кніжных навінак, сярод якіх выданне Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі “Шлях да брамы Неўміручасці: матэрыялы Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы”.
У аглядзе кніжных навінак прадстаўлены “Слоўнік лексікаграфічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа”, падрыхтаваны супрацоўнікамі Інстытута мовы і літаратуры імя Я Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі.
Якое месца займае Збор твораў М. Танка ў працы Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі? Чым будзе карыснае гэтае выданее? На пытанні адказвае намеснік дырэктара па навуцы гэтай установы Сяргей Гаранін.
Унікальны праект факсімільнага ўзнаўлення першага беларускага “Буквара” – Віленскага “Буквара языка славянскага” 1767 года – быў прэзентаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, выказаў спадзяванне, што гэта кніга будзе запатрабавана маладымі чытачамі.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшлі XX Гарэцкія чытанні. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі і Рэспубліканскі фонд братоў Гарэцкіх.
Зусім хутка пабачыць свет першая кніга Збору твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах. Кіраўніком рабочай групы па стварэнні Збору твораў стаў член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Лаўшук.
Аб адкрыцці ў ЦНБ НАН Беларусі выстаўкі “Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры” і прэзентацыі кнігі “Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI — XVII стст.”, прымеркаваных да 50-годдзя філолага, гісторыка і філосафа, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.
Аб адкрыцці ў Лондане выстаўкі беларускага нацыянальнага касцюма і абрадавых ручнікоў з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі