Всего документов: 138.
Менавіта казка вучыць маленькага чалавека адрозніваць дабро і зло, хвалявацца за іншых, любіць прыроду, знаёміць з законамі і правіламі паводзін. «Казка развівае высакародную душу беларускага народа, мае неацэннае значэнне для фарміравання любові да Радзімы, да роднай беларускай мовы і нацыянальнай культуры», — заўважыў падчас адкрыцця ІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі акадэмік — сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя. І ў наш час народная казка не страчвае свайго значэння, і служыць яна не толькі дзецям, пра што ў сваіх выступленнях гаварылі даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, краін Балтыі і іншых.
100 гадоў таму ў цяплушцы — таварным вагоне Якуб Колас разам з жонкай, сынамі і двума козамі вяртаўся на радзіму, якую яго сям’я вымушана была пакінуць у сувязі з ваеннымі падзеямі. У 1920-ыя гады ў Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі пачаў працу Інстытут беларускай культуры. Колас быў яго дзейным супрацоўнікам. А ў 1928 годзе, калі Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук, Колас зацверджаны яе правадзейным членам, а з 1929 віцэ—прэзідэнтам (на гэтай пасадзе ён працаваў да апошніх дзён жыцця).
Толькі рукапісаў самога паэта ў калекцыі музея Янкі Купалы — 561 адзінка захоўвання. Прадметам № 1 стаў верш «Мая доля». Гэта першы напісаны па-беларуску верш паэта (у ліпені 1904 года, калі яшчэ не было ў песняра псеўданіма, твор падпісаны «І. Луцэвіч»). Нядаўна адкрыўся «сакрэт» гэтага музейнага прадмета. Супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі рыхтавалі да выдання збор твораў Янкі Купалы. Іх зацікавіла, чаму верш размяшчаецца на заклееных лістках. Калі рэстаўратары знялі прыклееную паперу, убачылі яшчэ адзін верш — «Аб кабеце».
У межах кампаніі «Захаваем Палессе» рыхтуецца намінацыйная заяўка на прыданне Прыпяцкаму Палессю статусу аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі Дзмітрый Грумо развянчаў міф пра тое, што не створана інфраструктура для турызму ў лясной гаспадарцы.
У пачатку 1950-х гадоў Вярхоўны Савет БССР даручыў Акадэміі навук зрабіць экскіз адметнага нацыянальнага сцяга. Справа ў тым, што да і пасля Вялікай Айчыннай вайны сцягі рэспублік, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза, адрозніваліся толькі назвамі, што змяшчаліся на чырвоных палотнішчах. З уваходжаннем Украіны і Беларусі ў склад ААН неабходна была новая сімволіка.
Драўляны і гліняны посуд, маляваныя дываны, мэбля, прылады для вырабу абутку, абразы, ручнікі, калаўрот, верацяно, калыскі... Рэчы з асірацелых хат... Іх удалося адшукаць у адселеных пасля аварыі на ЧАЭС вёсках. Сёння іх можна ўбачыць на выстаўцы «Пакінутая зямля», прымеркаванай да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. За дзесяцігоддзе Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук было зладжана 22 экспедыцыі, даследчыкам удалося выратаваць каля дзвюх тысяч помнікаў этнаграфіі і народнай творчасці.
На працягу года будзе завершаны буйны праект па выданні першага навуковакаментаванага збору твораў Янкі Брыля. У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі прэзентаваны першыя шэсць тамоў.
Пошукі адказаў на хвалюючыя пытанні, звязаныя з самавызначэннем беларускага народа, яго гісторыяй і фарміраваннем дзяржаўнасці працягваюцца. У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мір 1921 года ў лёсе беларускага народа».
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце правялі маштабную навуковую канферэнцыю, прысвечаную стагоддзю заключэння Рыжскага міру. Дзясяткі вучоных абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з тым, якія перадумовы былі ў Савецка-польскай вайны і як заключэнне дадзенага пагаднення паўплывала на лёс беларускага народа.
Энцыклапедыст, заснавальнік беларусазнаўства, навуковага айчыннага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, дыялектолаг, славіст, адзін з аўтараў статута Інстытута беларускай культуры, кіраўнік камісіі па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, педагог і рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, акадэмік расійскай і чэшскай Акадэмій навук, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі... Заслугі Яўхіма Карскага можна пералічваць доўга. Як заўважыла падчас «круглага стала» загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Вераніка Курцова, якія б яго працы мы ні называлі, усе яны вельмі каштоўныя не толькі для нацыянальнага мовазнаўства, але і для ўсѐй нацыянальнай культуры.
Энцыклапедыст, заснавальнік беларусазнаўства, навуковага айчыннага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, дыялектолаг, славіст, адзін з аўтараў статута Інстытута беларускай культуры, кіраўнік камісіі па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, педагог і рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, акадэмік расійскай і чэшскай Акадэмій навук, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі... Заслугі Яўхіма Карскага можна пералічваць доўга. Навуковая спадчына Я. Ф. Карскага — 1052 асабістыя працы і 18 публікацый у суаўтарстве. І як заўважыла падчас «круглага стала», прысвечанага 160-годдзю выдатнага вучонага і 100-годдзю Інбелкульта, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Вераніка Курцова.
Сучасная беларуская літаратурная мова, самабытная і адна з высокаразвітых славянскіх моў, з'яўляецца неад'емным скарбам народа, які выяўляе прыналежнасць чалавека да той ці іншай нацыі, — сцвярджаюць навукоўцы. Пытаннямі станаўлення, развіцця і нармалізацыі літаратурнай мовы займаецца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
Гэтыя манускрыпты ствараліся з XVІ стагоддзя татарамі, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку кітабамі называлі асобны від літаратуры, а пасля згаданым тэрмінам даследчыкі сталі абазначаць наогул усю рукапісную спадчыну татараў Вялікага Княства Літоўскага і іх нашчадкаў. Зноў да кітабаў навукоўцы звярнуліся пасля Другой сусветнай вайны, тут ужо — дзякуючы рабоце прафесара Віленскага ўніверсітэта Антона Антановіча. Дарэчы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ёсць кніга з аўтографам гэтага вучонага, якую ён падпісаў для Пятра Глебкі.
Знаёміцца з рознымі прафесіямі сёння можна нават з малодшага школьнага ўзросту. Былыя палацы піянераў перасталі быць месцамі, дзе дзеці выключна малююць, танцуюць ці спяваюць. Сёння там хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць разнастайныя сучасныя веды. У сталіцы юныя даследчыкі могуць займацца на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася незвычайная выстаўка, якая не толькі знаёміць з рарытэтамі, але і сведчыць, што здабыткі продкаў могуць уплываць на сучасных творцаў. Праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» паказвае, якую важную ролю ў папулярызацыі нацыянальнай культуры адыгрываюць рэчы. Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакотка заўважыў, што традыцыйнае мастацтва з'яўляецца невычэрпнай крыніцай.
Як за некалькі гадзін прайсці ўсю Беларусь, пабываць на Мінскім моры і на Нарачы, патрапіць на берагі Нёмана і Заходняй Дзвіны, забрацца на Ашмянскае і Навагрудскае ўзвышшы? Для гэтага трэба толькі наведаць самы незвычайны музей Мінска, «Парк камянёў», што знаходзіцца ва Уруччы. Не ўсе ідэі ў музеі былі рэалізаваныя. Тут планавалася яшчэ паставіць скульптуру маманта. Дарэчы, пабачыць косткі мамантаў можна ў Геалагічным музеі, што знаходзіцца побач з паркам камянёў. Ён размешчаны ў будынку Навукова-практычнага цэнтра па геалогіі. Музей створаны на базе калекцыі Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, РУП «Белгеалогія» і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».
Як за некалькі гадзін прайсці ўсю Беларусь, пабываць на Мінскім моры і на Нарачы, патрапіць на берагі Нёмана і Заходняй Дзвіны, забрацца на Ашмянскае і Навагрудскае ўзвышшы? Для гэтага трэба толькі наведаць самы незвычайны музей Мінска, «Парк камянёў», што знаходзіцца ва Уруччы. Не ўсе ідэі ў музеі былі рэалізаваныя. Тут планавалася яшчэ паставіць скульптуру маманта. Дарэчы, пабачыць косткі мамантаў можна ў Геалагічным музеі, што знаходзіцца побач з паркам камянёў. Ён размешчаны ў будынку Навукова-практычнага цэнтра па геалогіі. Музей створаны на базе калекцыі Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, РУП «Белгеалогія» і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».
Як за некалькі гадзін прайсці ўсю Беларусь, пабываць на Мінскім моры і на Нарачы, патрапіць на берагі Нёмана і Заходняй Дзвіны, забрацца на Ашмянскае і Навагрудскае ўзвышшы? Для гэтага трэба толькі наведаць самы незвычайны музей Мінска, што знаходзіцца ва Уруччы.
У межах сумеснага праекта Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай бiблiятэкi падрыхтавана электроннае дакументальнае выданне «Зводкi i спецпаведамленнi кiруючых органаў партызанскага руху ў Беларусi: 1942 год». Супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Анатоль Крыварот расказвае, чым быў складаны 1942 год i чаму кiраўнiцтва СССР надавала сапраўды вялiкае значэнне партызанскаму руху.
Сучасны горад «падкідвае» шмат магчымасцяў для знаёмстваў і самаразвіцця. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы — адно з такіх месцаў, дзе можна ўзбагачацца ведамі не толькі пра жыццё і творчасць класіка, але і наогул пра традыцыі і культуру нашага народа. Нядаўна тут прайшла вечарына, прысвечаная... беларускім красуням. Між іншым, у філіяле музея Янкі Купалы «Акопы» на Лагойшчыне сёлета з'явілася алея з бэзу сорту «Паўлінка». Дрэўцы былі пасаджаны на Дзень нараджэння класіка ў межах сумеснага праекта музея з Батанічным садам Нацыянальнай акадэміі навук.
19-20 лістапада ў Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Інтэлектуальная культура Беларусі: духоўна-маральныя традыцыі і тэндэнцыі інавацыйнага развіцця», прымеркаваная да Сусветнага дня філасофіі (ён адзначаецца 19 лістапада).
У тым выглядзе, у якiм Крэўскi замак дайшоў да нашых часоў, яго немагчыма было б уратаваць, упэўнены вядучы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi, пастаянны кiраўнiк раскопак у Крэве Алег Дзярновiч.
У Нацыянальным гістарычным музеі пачынае працаваць выстаўка «Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым». Сёння праца па пошуку прадметаў і вяртанні апошніх у навуковы ўжытак праводзіцца на базе Нацыянальнага гістарычнага музея і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Беларускiя вучоныя не толькi займаюцца навуковымi даследаваннямi, але i ўдзяляюць шмат увагi папулярызацыi новых ведаў.
«Ванечка», «Лідзія», «Надзея», «Віктар», «Лёлік», «Біянка», «Вера», «Святлана», «Гаўрыіл», «Вераніка», «Ілья», «Аркадзія», «Цімур», «Асоль», «Алёшанька», «Назарый», «Атос», «Араміс», «Чарлі»... Не, гэта не імёны кіношных герояў ці малых у дзіцячым садку. Гэта назвы сартоў вінаграду, якія паспяхова растуць у Беларусі — іх я выпісвала падчас выстаўкі, што праводзілася летась у Самахвалавічах.
Сарты вінаграду, якія паспяхова растуць у Беларусі, можна было пабачыць падчас выстаўкі, што праводзілася летась у Самахвалавічах. Дэманстраваліся ягады, што выспелі ў садах Інстытута пладаводства НАН Беларусі і на аматарскіх вінаградніках. Дарэчы, вінаграднікі інстытута пладаводства займаюць паўтара гектара. Вучоныя гадамі назіраюць за тым, як паводзяць сябе «перасяленцы» з іншых краін і могуць падказаць, з якімі заморскімі сартамі вінаграду лепш мець справу, кажа навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Уладзімір Усцінаў.
Чаму гісторыя Трасцянца застаецца яшчэ недасказанай?
Беларускiя вучоныя падрыхтавалi падручнiк па гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. У iм прыводзяцца дакументальныя матэрыялы, знойдзеныя ў архiвах Беларусi, Расii, Украiны, Германii i Польшчы, картасхемы, iлюстрацыi.
Хто не капаў, той не зразумее, чаму ў свой адпачынак людзi кiдаюць камфортнае жытло i з'язджаюць з палаткай куды-небудзь у лес цi поле, каб бясплатна займацца бруднай работай. Напрыклад, многiм валанцёрам з Полацкага археалагiчнага легiёна ўжо каля 30-40 гадоў. Удзельнiчаць у раскопках яны пачыналi яшчэ студэнтамi, а сёння ўжо едуць са сваiмi дзецьмi.
Адразу пасля абвяшчэння ўсенароднай акцыі па зборы матэрыялаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сталі паступаць работы, фатаграфіі і сканы старых дакументаў з усіх куткоў краіны, што захоўваюцца ў сем'ях. Ужо сабрана больш за дзве сотні тэкстаў, частка з іх нават надрукаваная — у першай кнізе «Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх».
Даведацца пра дасягненнi i магчымасцi далейшага развiцця гарадскiх тэхналогiй можна было падчас форуму Minsk Smart City, дарэчы, гэта было першае ў свеце маштабнае анлайн-мерапрыемства, прысвечанае тэме разумных гарадоў. Намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Аб'яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Беларусi Сяргей Круглiкаў расказаў пра асаблiвасцi адаптацыi тыпавой канцэпцыi развiцця «разумных гарадоў» для Оршы i Аршанскага раѐна.
За 60 гадоў iснавання Беларускi дзяржаўны архiў-музей лiтаратуры i мастацтва сабраў больш за 520 фондаў i калекцый. Пры падрыхтоўцы збораў твораў супрацоўнікі Інстытута літаратуры НАН Беларусі абавязкова працуюць у архiве. Якiя каштоўнасцi захоўвае архiў-музей?
Кінахроніка апавядае пра найважнейшыя баявыя аперацыі, вызваленні населеных пунктаў; знаёміць з героямі, сведчыць пра зверствы, што чынілі фашысты. Даведацца больш пра кіналетапісцаў вайны, паглядзець знятыя імі кадры і пазнаёміцца з дакументамі тых часоў можна было падчас прэзентацыі мультымедыйнага праекта «Іх зброя — кінакамера». Частка матэрыялаў захоўваецца і ў архіве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У зонах, свабодных ад фашыстаў на Беларусі, працавалі электрастанцыі і нават цырульні. Як людзі абжываліся ў лесе, здабывалі ежу, наладжвалі побыт, можна прачытаць у кнізе «Беларусь партызанская». Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Кузняцова-Ціманава расказала, што вучоныя, якія стваралі артыкулы для гэтай энцыклапедыі, стараліся зрабіць кнігу зразумелай і цікавай для ўсіх.
Вучоныя Iнстытута мовазнаўства вельмi многа робяць для захавання не толькi мовы, але i iнфармацыi пра жыццё, заняткi, назiраннi нашых продкаў. З ХVI да ХIХ стагоддзя па паўнаводных рэках Беларусi выпраўлялiся караваны з плытоў. Наш лес быў запатрабаваны ў Еўропе. У вершы «Плытнiкi» Якуба Коласа апісаны занятак, якiм займалiся блiзкiя яму людзi. Сёння многiя са слоў, якiя выкарыстаў класiк, нам здаюцца незразумелымi, але гэта лёгка выправiць. Дастаткова звярнуцца да тэматычнага слоўнiка «Плытнiцтва», якi пабачыў свет дзякуючы намаганням супрацоўнiкаў аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Беларусi.
Калі пералічыць усе перавагі, то балоты захоўваюць больш за 700 мільярдаў кубаметраў прэснай вады, забяспечваюць устойлівае воднае сілкаванне рэк і азёр, з'яўляюцца крыніцамі біялагічных рэсурсаў, могуць выкарыстоўвацца ў экатурызме. Атрымліваецца, што нам выгадна захоўваць гэтыя прыродныя экасістэмы ў натуральным стане. Мінпрыроды падрыхтаваны праект пастановы Саўміна аб парадку падрыхтоўкі планаў кіравання балотамі. Такія планы будуць распрацоўвацца для тых балот, якія трапяць у спецыяльны спіс, вызначаны міністэрствам на падставе прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Нарэшце мы дачакаліся сапраўднай вясны. Начныя замаразкі скончыліся, глеба прагрэлася да 8 градусаў — а гэта значыць, можна садзіць бульбу. Прычым лепш айчыннай селекцыі. Вучоныя Акадэміі навук упэўнены, што развіццё айчыннага садаводства і агародніцтва — гарантыя харчовай бяспекі. Падрабязна распавядаюць генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і агародніцтве Вадзім Маханько, дырэктар Інстытута агародніцтва НАН Беларусі Андрэй Чайкоўскі, дырэктар Інстытута пладаводства НАН Беларусі Аляксандр Таранаў, загадчык лабараторыі абароны пладовых культур Інстытута абароны раслін НАН Беларусі Вераніка Камардзіна.
У ранейшыя часы, калi не было столькi кнiг i нашы продкi не былi настолькi тэхнiчна прасунутыя, розныя з'явы, якiм немагчыма было даць тлумачэнне, лiчылiся чарадзейнымi. Але нават байкi вартыя вывучэння — з iх мы можам даведацца пра тое, якiм раней уяўляўся свет. Расказваюць, што раней на дрэвах з'яўлялiся цудадзейныя абразы. Ці праўда гэта? Сёлета ў Нацыянальнай бiблiятэцы на канферэнцыi «Таямнiчая Беларусь» адзiн з дакладаў быў прысвечаны запiсам пра цуды, зробленым у ХIХ—ХХI стагоддзях. Iлья Бутаў вывучаў Нацыянальны гiстарычны архiў, запiсы БДУ, Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама працаваў з дакументамi ў Расii.
57 гадоў айчынныя лiнгвiсты працавалi над Гiстарычным слоўнiкам беларускай мовы — першым i адзiным у свеце гiсторыка-лiнгвiстычным даведнiкам, якi з максiмальнай паўнатой адлюстроўвае лексiчны склад старабеларускай мовы ХIV — ХVIII стагоддзя. Акрамя ўласна беларускiх слоў у гэтым даведнiку можна сустрэць багата запазычанняў, якiя выкарыстоўвалiся на нашых землях, распавядае член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі Аляксандр Булыка. Загадчык аддзела гiсторыi беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi Наталля Паляшчук упэўнена, што слоўнiк мог бы выкарыстоўвацца і ў школах.
75 гадоў мы жывём са словамі «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Запісаны тысячы ўспамінаў, вучоныя не спыняюць даследаванні і друкуюць працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, выдадзена 146 тамоў кнігі «Памяць», настаўнікі заахвочваюць дзяцей да даследчыцкай работы, архівы друкуюць зборнікі з дакументамі, аблічбаваныя копіі выстаўляюцца ў інтэрнэт (толькі ў электроннай базе «Партызаны Беларусі» ў найбліжэйшыя гады плануецца выкласці сотні тысяч адсканіраваных дакументаў). І тым не менш гісторыя апошняй вайны ўсё яшчэ не вывучана цалкам, не ўсе ўдзельнікі згаданы, з ростам колькасці кніг не расце цікавасць моладзі да мінулага, і ўсё часцей узнімаецца пытанне пра тое, што цяпер трэба ўжо абараняць наша права на Перамогу.