Всего документов: 138.
75 гадоў мы жывём са словамі «Ніхто не забыты, нішто не забыта». І тым не менш гісторыя апошняй вайны ўсё яшчэ не вывучана цалкам. У Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пастаянна звяртаюцца людзі са сваімі гісторыямі, просьбамі і прапановамі наконт далейшай работы над ваеннымі тэмамі. Акадэмія выступіла ініцыятарам Усебеларускай акцыі па стварэнні праекта «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!» Падчас круглага стала спецыялісты, у тым ліку акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і загадчык аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Аляксей Літвін абмеркавалі, што трэба яшчэ зрабіць для захавання гістарычнай памяці і як прыцягнуць да гэтай справы моладзь.
Апошнім часам беларускія археолагі сталі сапраўднымі вытворцамі навін для інтэрнэту. То ратуюць ад бульдозераў магільнікі ў Гальшанах, то знаходзяць у Бярэзіне шлем, які нібыта належаў самому Ізяславу. І за ўсім гэтым забываешся, што археалогія — сур'ёзная навука, што гэтыя людзі робяць вельмі важную для народа і дзяржавы справу, што ў гэтай рабоце ў іх нямала перашкод, што не кожны той археолаг, хто капае. Аб усім гэтым разважаюць самі спецыялісты. У дыскусіі бралі ўдзел у тым ліку дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута Вадзім Лакіза, загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Вольга Ляўко.
Ужо амаль 90 гадоў Інстытут глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі займаецца даследаваннямі зямельных рэсурсаў і навуковым абслугоўваннем сельскай гаспадаркі. Сучасныя глебы на тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца 12-15 тысяч гадоў таму, і кожны сантыметр фарміраваўся цягам 100—300 гадоў. Вось чаму мы павінны сачыць за гэтым рэсурсам, берагчы яго. Да таго ж, як запэўнілі беларускія вучоныя, ад глебы залежыць... дабрабыт краіны. Захаванне яе ўрадлівасці адносіцца да ліку найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў.
Ужо амаль 90 гадоў Інстытут глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі займаецца даследаваннямі зямельных рэсурсаў і навуковым абслугоўваннем сельскай гаспадаркі. Сучасныя глебы на тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца 12-15 тысяч гадоў таму, і кожны сантыметр фарміраваўся цягам 100—300 гадоў. Вось чаму мы павінны сачыць за гэтым рэсурсам, берагчы яго. Да таго ж, як запэўнілі беларускія вучоныя, ад глебы залежыць... дабрабыт краіны. Захаванне яе ўрадлівасці адносіцца да ліку найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Інстытутам глебазнаўства і аграхіміі распрацаваны поўны асартымент угнаенняў, распавядае дырэктар Інстытута акадэмік Віталь Лапа.
На мінулым тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з сярэднявечнай археалогіяй і нумізматыкай. У час канферэнцыі, прысвечанай памяці археолага і нумізмата Аляксандра Плавінскага, прагучала больш за сотню дакладаў. Старшынёй аргкамітэта канферэнцыі выступіў член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.
Мы сёння многа ведаем пра партызанскую барацьбу, пра ўнёсак народных мсціўцаў у Перамогу. Але сучаснаму чытачу, напэўна, цікава будзе даведацца не толькі пра змаганне, але і пра тое, як добра і маштабна было арганізавана такое супраціўленне: як людзі абжываліся ў лесе, здабывалі ежу, наладжвалі побыт. Пра ўсё гэта можна прачытаць у кнізе «Беларусь партызанская». Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Кузняцова-Ціманава расказала, што вучоныя, якія стваралі артыкулы для гэтай энцыклапедыі, стараліся зрабіць кнігу зразумелай і цікавай для ўсіх.
Калі зазірнуць у снежаньскія і студзеньскія нумары «Звязды» мінулага стагоддзя, можна даведацца, чым жыла маладая Беларусь, як пераадольвала няпростыя часы і як аднаўлялася пасля складаных выпрабаванняў. БССР была створана 1 студзеня 1919-га, і з гэтага часу кожны год у зімовых нумарах газеты падводзяцца вынікі, што зроблена, і ставяцца планы на наступны год. Першае дзесяцігодзе БССР сустракала буйнымі будоўлямі. У тым ліку газета паведамляла, як пачынаюць будавацца акадэмія навук, новы ВТНУ, клінічны гарадок, інстытут санітарыі і гігіены, інстытут прамысловасьці, палітэхнікум, розныя ўстановы НДІ і г. д.
Калі выбіраешся ў вандроўкі з этнагістарычным цэнтрам «Явар», вучышся шукаць кавалачкі старажытнасці, спасцігаць светапогляд продкаў, здзіўляцца іх мудрасці і фантазіі, а, магчыма, і больш любіць сваю зямлю. Бо ёсць чым ганарыцца. У нас столькі захавалася паданняў, казак, павер'яў, звычаяў, абрадаў! «Явар» аб'ядноўвае навукоўцаў і аматараў. За дваццаць гадоў, як існуе аб'яднанне, здзейснена ўжо больш за сотню вандровак. Кожны маршрут распрацоўваецца загадзя, яму папярэднічае работа ў архівах і бібліятэках. Робіць гэта звычайна кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Людміла Дучыц.
Толькі за апошнія дзесяць гадоў вучонымі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты і даследаваны сотні археалагічных аб’ектаў па ўсёй краіне. І ў найбліжэйшы час перад даследчыкамі стаіць задача стварыць археалагічную карту на падставе суцэльнага вывучэння ўсёй тэрыторыі краіны. Як расказала падчас ІV Міжнароднага кангрэса гісторыкаў загадчык сектара археалогіі ды старажытнай гісторыі Беларусі Вольга Ляўко, ужо назапашаны пэўны матэрыял, які дазваляе не толькі ставіць пытанні, але і даваць на іх адказы, набліжацца да сучаснага разумення далёкіх гістарычных эпох ды іх узаемасувязі.
Археолагамі інстытута праведзены шырокамаштабныя выратавальныя даследаванні ў зонах будаўніцтва Гродзенскай і Віцебскай ГЭС, атамнай станцыі, Нежынскага калійнага камбіната, другой Мінскай кальцавой аўтадарогі, а таксама падчас добраўпарадкавання абласных і раённых цэнтраў краіны. Развіваюцца новыя кірункі — напрыклад, падводная і архітэктурная археалогія.
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначае юбілей. За 90 гадоў вучонымі былі створаны фундаментальныя працы, многія з якіх не маюць аналагаў у сусветнай мовазнаўчай гісторыі. Юбілею ўстановы быў прысвечаны першы Міжнародны кангрэс «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы». Дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў адзначыў, што распрацоўкі інстытута маюць не толькі навуковае і практычнае значэнне, яны выконваюць важную ідэалагічную функцыю. Дзякуючы нашым мовазнаўцам на пачатку ХХІ стагоддзя беларуская мова з'яўляецца высокаразвітой літаратурнай мовай, заўважыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.
Рэспубліка Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў асноўных відаў малочнай прадукцыі, прычым па масле займае трэці радок сусветнага рэйтынга, па сырах і тварагу — чацвёрты, сухім абястлушчаным малаку — пяты. Запатрабавана за мяжой і беларускае мяса, па экспарце ялавічыны мы сёмыя ў свеце, па мясе птушкі — дзявятыя.
Рэспубліка Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў асноўных відаў малочнай прадукцыі, запатрабавана за мяжой і беларускае мяса. Сёння мала проста вырашаць пытанні па забеспячэнні разнастайнымі прадуктамі насельніцтва краіны. Прымаюцца меры для павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны і развіцця экспартаарыентаванага кірунку. Адна з асноўных задач, якая стаіць сёння — максімальнае выкарыстанне патэнцыялу прадукцыйнасці жывёлы. Над вырашэннем яе шчыруюць беларускія вучоныя, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па навуцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч.
Ці з'явіцца ў Беларусі свята ўз'яднання народа? Ужо не першы год беларускія гісторыкі ўзнімаюць гэта пытанне. Уласна, такое свята было. У 1939 годзе 17 верасня вырашылі абвясціць Нацыянальным днём вызвалення рабочых Заходняй Беларусі ад прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў — і ў 1940 годзе такое свята адзначалася. Пра падзеі ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР разважаюць загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і інш.
У Інстытуце пладаводства НАН Беларусі праходзіць семінар, прысвечаны сартам грушы летняга выспявання. Падчас такіх заняткаў любы ахвотны (хоць спрактыкаваны садавод, хоць пачатковец) можа даведацца, як розняцца грушы колерам, формай, памерам, смакам. Знаёміць з рознымі сартамі вядучы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Вольга Якімовіч.
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў вечар памяці «Адна на ўсіх Перамога», прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Малдова ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як паведаміў кандыдат гістарычных навук Барыс Далгатовіч, ужо ў першыя гадзіны вайны лётчыкі-беларусы ў Малдове збівалі нямецкія самалёты. Беларусы адзначыліся на ўсіх этапах вызвалення Малдовы, падкрэсліў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Анатоль Крыварот.
У кожнага народа свая памяць пра вайну. У Беларусі Вялікая Айчынная вайна закранула кожную сям'ю. Як падаваць ваенную гісторыю сучаснай моладзі, тым больш, калі сыходзяць не толькі сведкі, але і пакаленне, якое бачыла і размаўляла з удзельнікамі тых падзей. Навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Трубчык упэўнена, што дзяржава і сістэма адукацыі павінны больш увагі аддаваць кантролю за тым, што ўваходзіць у галовы маладых людзей.
Што адбывалася на беларускай зямлі ў 1944 годзе і які ўнесак аперацыі "Баграціен" ў сусветную гісторыю і канчатковую перамогу ў Другой сусветнай вайне, абмяркоўвалі вучоныя падчас канферэнцыі, чкая была арганізавана Нацыянальнай акадэміяй навук, Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і інш. Як заўважыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, такія маштабныя форумы дазваляюць трансліраваць наш погляд на гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, супрацьстаяць спробам фалісіфікацыі мінулага і выпрацоўваць імунітэт супраць такіх спроб.
Пацяпленне клімату ў Беларусі — гэта прызнаны факт. Гадавая тэмпература павялічылася на 1,3 градуса, заўважае галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Логінаў. Як зменшыць залежнасць ад змен клімату?
Сѐлета Першамайскі раѐн сталіцы адзначае сваѐ 50-годдзе. Як заўважыў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, сѐння гэта частка Мінска з высокай канцэнтрацыяй творчых ідэй, найноўшых ведаў і высокіх тэхналогій. Падчас навукова-практычнай канферэнцыі «Першамайскі раѐн г. Мінска: гісторыя, культура, людзі», што адбылася ў Акадэміі навук, можна было даведацца пра сучаснае жыццѐ адміністрацыйнай адзінкі і пазнаѐміцца з яе найлепшымі навучэнцамі і студэнтамі.
Найлепшы спосаб супрацьстаяць фальсіфікацыі — праўдзіва падаваць гісторыю на падставе рэальных дакументаў ваеннага часу, упэўнены беларускія вучоныя. Разам з расійскімі калегамі яны падрыхтавалі трохтомнік «Краіна ў агні», які расказвае пра барацьбу савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1945 гадах. Фальсіфікацыі гісторыі пачаліся, калі дакументы, матэрыялы былі закрытыя, разважае загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін. Але яшчэ трэба знайсці адказы на многія пытанні, заўважае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Анатоль Крыварот.
«Расейска-беларускі слоўнік» Апанаса Ярушэвіча — унікальны помнік нацыянальнай лексікаграфіі, першы грунтоўны перакладны слоўнік, створаны ў нацыянальнай мовазнаўчай навуцы на пачатку яе станаўлення. Рукапіс сто гадоў чакаў выдання. Падрабязна пра яго распавядаюць дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў і супрацоўніца Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Галуза.
Археалагічныя знаходкі сведчаць, што рыбу на нашай тэрыторыі лавілі яшчэ з часоў палеаліту. А з сярэдніх вякоў стала развівацца рыбаводства. У статуце Вялікага Княства Літоўскага нават былі прапісаны пакаранні за самавольную лоўлю. Як у розных мясцінах рыбакі называлі свае прылады, распавядае загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Курцова.
Беларусам часта не хапае ведаў пра паходжанне і развіццё свайго этнасу. Каб выправіць сітуацыю, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук ужо не першы год вядуцца даследаванні, звязаныя з такой праблематыкай. Як паведаміў дырэктар гэтага інстытута Вячаслаў Даніловіч, распрацавана канцэпцыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці. У новай грунтоўнай працы даследчыкі ўпершыню прадстаўляюць абагуленую гісторыю, дзе расказваецца аб станаўленні дзяржаўнасці ад старажытнасці да нашых дзён. У прэзентацыі выдання ўзялі ўдзел таксама акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, загадчыца цэнтра Інстытута гісторыі Вольга Ляўко.
Беларусы — адзін з першых народаў, які атрымаў Біблію на роднай мове. Францыск Скарына пераклаў яе, калі яшчэ не існавала англамоўных друкаваных выданняў Пісання. І тым не менш праца над Бібліяй на беларускай мове ўсё яшчэ працягваецца. Ці з'явіцца ў нас адзіны пераклад, які прымуць прадстаўнікі розных канфесій? Як падаваць Біблію сучасным чытачам? Пра гэта адбылася размова спецыялістаў у Нацыянальнай бібліятэцы. Свае меркаванне выказывае і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Будзько.
Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як жылі нашы продкі, чым займаліся, як аздаблялі сваё жытло, можаце звярнуцца... да слоўнікаў і лексічных атласаў. Разбірацца ў моўных залацінках дапамагае загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Курцова.
Наспеў час, калі яблыням і парэчкам давядзецца пацясніцца: сёння дзякуючы актыўнай рабоце селекцыянераў на рынку з'явілася багата экзатычных навінак, прычым нязвыклыя раней для нас ягады выдатна прыстасаваныя да беларускага клімату. У садах Інстытута пладаводства НАН Беларусі сёння прадстаўлены 29 ягадных культур, сярод іх травяністыя (накшталт суніц садовых), ліяны (актынідыі і ажыны-расянікі), кусты (гумі, парэчкі, агрэст) і дрэвы (чаромха, ірга). Падрабязна распавядае загадчык лабараторыі генетычных рэсурсаў ягадных культур Інстытута пладаводства Людміла Фралова.
«...Мне 72 гады, перанёс інфаркт, адчуваю сябе няважна. Вось я і вырашыў, пакуль яшчэ жывы, выслаць вам агульны сшытак, куды я запісваў полацкія дыялекты, выслоўі, выразы, прымаўкі, замовы. Першыя запісы былі зроблены дзесьці ў 1950 годзе...» Ліст з такімі словамі і рукапіс прыйшлі ў Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі ў 2001 годзе. Даслаў іх настаўнік гісторыі з Глыбоцкага раёна Іван Волкаў. Неўзабаве чалавека не стала. А яго праца засталася. Назаўсёды.
Кажаны — адны з самых старажытных млекакормячых жывёл, да таго ж адзіныя здольныя для актыўнага палёту. І тым не менш колькасць рукакрылых скарачаецца, у звяркоў нізкі рэпрадуктыўны патэнцыял: самка кажана нараджае толькі адну-дзве асобіны ў год. Да таго ж і змены клімату і прыродных арыялаў могуць уплываць на жыццё звяркоў. Каб звярнуць увагу грамадскасці на гэтую праблему, ва ўсім свеце праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя рукакрылым. Ладзілася такое і ў Мінску — ноч кажаноў. Пра жыццё звяркоў распавядае навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Алексей Шпак.
Беларускія вучоныя ўпэўненыя, што чарэшня цалкам заслугоўвае ўвагі садаводаў. На сёння Інстытутам пладаводства НАН Беларусі выведзена больш за дзясятак уласных сартоў і селекцыйная работа працягваецца. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Інстытута Аляксандр Таранаў, вучоныя гатовыя дзяліцца сваімі селекцыйнымі дасягненнямі, заключаць дагаворы аб вытворчым выпрабаванні найноўшых сартоў.
Новыя тэхналогіі ўсё больш уплываюць на сельскую гаспадарку. Вучоныя працуюць не толькі над абнаўленнем сартавога складу і вывядзеннем прадукцыйных жывёл, мяняецца сам уклад галіны — распрацоўваецца сучасная тэхніка, якая аблегчыць працу на сяле, рабатызаваныя фермы і нават новае камп'ютарнае забеспячэнне для гаспадарак. Падрабязна распавядаюць намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан і намеснік дырэктара па навуцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч.
У нашай краіне банк ДНК створаны на базе Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. У 2016 годзе ён прызнаны нацыянальным набыткам. У спецыяльным памяшканні, абсталяваным халадзільнікамі і крыяёмістасцямі, захоўваюцца калекцыіі ДНК раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека. Сёння там больш за 12 тысяч узораў! Як заўважыла намеснік дырэктара Інстытута генэтыкі і цыталогіі Алена Гузенка, узоры ДНК могуць выкарыстоўвацца як для ўласных патрэб, так і для абмену паміж лабараторыямі іншых краін, якія займаюцца малекуярна-генетычнымі даследаваннямі.
Калі вы многа падарожнічаеце па Беларусі, бываеце ў глухіх вёсачках, напэўна, адзначалі, што гаворка людзей розніцца. І сёння носьбіты традыцыйных гаворак не перастаюць здзіўляць даследчыкаў, якія прыязджаюць да іх у час дыялекталагічных экспедыцый. Незвычайная форма — гэта заўсёды штуршок для пошуку, заўважае загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Курцова.
Перш чым заняцца вінаградарствам, трэба вызначыць, як вы будзеце выкарыстоўваць ягады — для ўжывання ў свежым выглядзе, для перапрацоўкі на сокі, віно і іншыя напоі ці для сушкі і доўгага захоўвання. Сакрэт поспеху — выбар сорту, упэўнены навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Уладзімір Усцінаў.
Летась Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме праводзілі маштабнае апытанне сярод беларусаў і замежных гасцей. Адно з заданняў для рэспандэнтаў — назваць пяць рэчаў (прадметаў, з'яў), якія адразу прыходзяць у галаву, калі думаеш пра Беларусь. Зразумела, адна з асноўных асацыяцый была звязаная з бульбай. Але мы ніякім чынам не выкарыстоўваем гэты прадукт дляпрасоўвання нашай краіны. І гэта пры тым, што Беларусь доўгі час была на першым месцы ў свеце (і зараз не страціла сваіх лідарскіх пазіцый) па вытворчасці бульбы на душу насельніцтва, у нацыянальным рэестры сёння 145 сартоў бульбы, распавядае намеснік генеральнага дырэктара навукова-практычнага цэнтра НАН па бульбаводстве і агародніцтве Вадзім Маханько.
Сапраўдныя майстры жанру сабраліся на міжнародным форуме казкі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У розных кутках Беларусі краязнаўцы, педагогі і нават бібліятэкары спрабуюць «раскручваць» беларускую казачную спадчыну. Напрыклад, на Любаншчыне ладзіцца фестываль казкі, а ў мінулым годзе выйшла шыкоўная кніга з чароўнымі гісторыямі, запісанымі ў розных вёсках раёна. Казка тоіць яшчэ мноства сакрэтаў, распавядае загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Што атрымае сельская гаспадарка ад вырошчвання соі? На жаль, сёння пад такую сельскагаспадарчую культуру ў нашай краіне занята толькі крыху больш за дзве тысячы гектараў, і гэта пры тым, што ў Беларусі створана 12 сартоў соі! Ніводная культура не мае такога складу, расказвае загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алег Давыдзенка.
Летась выйшаў апошні том «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які адлюстроўвае лексіку пісьмовых помнікаў, напісаных на старабеларускай мове ў перыяд з XІV да XVІІІ стагоддзя ўключна. Гістарычны слоўнік уключае больш за 75 тысяч слоў, зафіксаваных у граматах, дагаворах, статутах, летапісах, хроніках, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах. Ідэя стварэння падобнага даведніка ўзнікла яшчэ ў 1927 годзе, працавала над гэтым праектам некалькі пакаленняў даследчыкаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У слоўніку можна знайсці адказы на пытанні, якія могуць хваляваць не толькі даследчыкаў,расказвае загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства Наталля Паляшчук.
Што трэба ўлічыць аматару, які хоча вырасціць добрую расаду ў хатніх умовах? Шэраг парад дае загадчык лабараторыі паслёнавых культур Інстытута агародніцтва НАН Беларусі Леанід Мішын.
У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні Зводнага слоўніка беларускіх гаворак. У слоўнік увойдуць матэрыялы, у тым ліку і рукапісныя, архіўныя, якія рупліва збіраліся тымі, хто цікавіўся беларускай мовай. Загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Курцова распавядае падрабязней пра гэту працу.