Всего документов: 138.
Сёння ў Еўропе больш запатрабаванымі за сокі сталі вітамінныя напоі. Яны такія ж карысныя, пры гэтым на іх вытворчасць патрабуецца менш сыравіны і, адпаведна, кошт гатовай прадукцыі ніжэйшы, што вельмі «падкупае» сучаснага спажыўца. Магчыма, і нам варта перагледзець свае звычкі? Сярод навінак, якія б з цягам часу маглі з'явіцца на прылаўках, — распрацаваны супрацоўнікамі Інстытута пладаводства прадукт — ягады ў фруктовым сокураспавядае навуковы супрацоўнік аддзела захоўвання і перапрацоўкі Інстытута пладаводства НАН Беларусі Галіна Новік.
Лекі, касметыка, угнаенні, прэпараты па ачыстцы ад радыенуклідаў, сарбенты для цяжкіх металаў, таксічных газаў, фарбы, горны воск — усё гэта нам могуць даць балоты. Наогул, існуюць дзясяткі кірункаў, як можна выкарыстаць балота, а колькі розных адкрыццяў яшчэ можна зрабіць, перакананыя беларускія навукоўцы. Пра багацці балот распавядае загадчык лабараторыі біягеахіміі і аграэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Вячаслаў Раковіч.
Дзякуючы рабоце селекцыянераў сёння спажывец можа купляць айчынныя яблыкі круглы год. Асобныя сарты здольныя ляжаць да вясны. Але, каб захаваць ураджай як мага даўжэй, трэба ведаць пэўныя сакрэты, распавядае навуковы супрацоўнік аддзела захоўвання і перапрацоўкі Інстытута пладаводства НАН Беларусі Галіна Новік.
В Центре исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси недавно прошел международный форум белорусского костюма, были сделаны три выставки, обсуждались вопросы, связанные с традиционной культурой, трансляцией этих памятников, образов в современную жизнь.Подробнее рассказывает заведующий отделом древнебелорусской культуры Центра Борис Лазуко.
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў міжнародны форум беларускага касцюма, былі зроблены тры выстаўкі, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з традыцыйнай культурай, трансляцыяй гэтых помнікаў, вобразаў у сучаснае жыццё. Вучонымі сабрана каля ста сапраўдных арыгінальных комплексаў — гэта касцюмы з усёй Беларусі, распавядае загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра Барыс Лазука.
Чаму ў адных растуць буйныя яблыкі, а ў вас на такім жа сорце — драбяза? Кусты чорных парэчак не даюць ягад? Суніцы буйна цвітуць, а ўраджаю няма? Сярод лета ў зялёным садзе груша стаіць з чырвонай лістотай, гіне? Усё гэта можа сведчыць пра хваробы раслін. Але такіх праблем можна пазбегнуць, калі набываць пасадачны матэрыял, аздароўлены ад вірусных і бактэрыяльных патагенаў. Атрымаць падобныя саджанцы можна ў культуры іn vіtro, распавядае загадчык аддзела біятэхналогіі Інстытута пладаводства НАН Беларусі Наталля Кухарчык.
Парэчкі і агрэст адышлі, год выдаўся няяблычны... Сёння можна ствараць такія ўчасткі, якія будуць радаваць пладамі да самых маразоў. Падрабязна пра ягадныя кульутры расказвае загадчык лабараторыі генетычных рэсурсаў ягадных культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Людміла Фралова.
Сёння турыстам, якія прыязджаюць у сталіцу, прапануюць самыя разнастайныя экскурсіі. Пра што яшчэ можна расказаць, што паказаць і што трэба зрабіць для таго, каб уразіць гасцей сталіцы? Дзе-нідзе ў горадзе захаваліся драўляныя дамы, у тым ліку і стагадовыя. Пра турыстычны патэнцыял такіх забудоў распавядае дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Лакотка.
Нашыя вучоныя зараз адпрацоўваюць тэхналогіі, якія дазволяць атрымліваць ураджай маліны не только ў канцы вясны, а нават у лістападзе-снежні. Такая культура мае шэраг пераваг і працягвае тэрмін ужывання свежых ягад практычна да першых маразоў, расказвае загадчык аддзела ягадных культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Вольга Емяльянава.
У садах Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна знайсці яблыні не толькі ў беласнежнай пене, але і з кветкамі розных адценняў ружовага і нават барвовага колеру. На асобных дрэвах — лісты незвычайнай формы: бываюць нават падобныя на кляновыя і чарэшневыя. Штогод праводзяцца 40—50 камбінацый скрыжоўванняў, апыляюцца дзясяткі тысяч кветак, але толькі два працэнты ідзе на вынік, астатняе на розных этапах бракуецца. Нават сотні камбінацый скрыжоўванняў не заўсёды даюць сорт. Пра тое, як з'яўляюцца новыя сарты груш і яблынь, распавядаюць загадчык аддзела селекцыі пладовых культур Зоя Казлоўская і старшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела Вольга Якімовіч і Юлія Кандрацёнак.
Ці ведалі вы, што ў бульбы ёсць пашпарт? Прычым інфармацыі ў ім на некалькі старонак — пра паходжанне сорту, яго ўстойлівасць да хвароб і экстрэмальных умоў, тэхналогіі вырошчвання і захоўвання і нават «кулінарныя» ўласцівасці. Падрабязна пра бульбу і яе вырошчванне распавядае загадчык лабараторыі тэхналогій вытворчасці і захоўвання бульбы Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Дзмітрый Фіцура.
Так цяжка супрацьстаяць дзіцячаму «хачу», калі стаіш з малым каля касы, а пад носам безліч прынад для самых юных спажыўцоў. Уласна, у большасці сваёй уся гэтая салодкая драбяза — зусім не дзіцячая ежа. Больш за тое — шкодная. Пра небяспечныя прадукты распавядае начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Валерый Шылаў.
Старажытную і сярэднявечную гісторыю нашага краю мы ведаем у асноўным дзякуючы летапісам, што захаваліся з тых часоў. Але ёсць яшчэ адзін надзвычай цікавы від дакументальнага сведчання жыцця грамадства тых часоў — «метрыкі» Вялікага Княства Літоўскага. Сёння гэтыя архівы становяцца даступнымі — ужо выдадзена 11 кніг метрык, 5 з іх падрыхтаваны археографам Валерыем Мянжынскім. выхаду ў свет апошняй метрыкі, збору дакументаў часоў правядзення валочнай памеры, паспрыяў загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Доўнар.
"Актавыя матэрыялы паказалі, што многія культуры, якія сеюць цяпер, былі вядомы ў тыя часы. Буракі і капуста на нашай зямлі вырошчваюцца тысячагоддзямі. Напэўна, многія культуры прыйшлі сюды ад грэкаў, лічыцца, што іх прынеслі праваслаўныя святары", — расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Любоў Ракава. Этнограф займалася даследаваннем аднаго са старажытных заняткаў беларусаў, прычым разглядала гэту тэму ў сацыяльным аспекце, высвятляла, якія культуры вырошчвала шляхта, сяляне, гараджане.
Здавалася, не так ўжо складана паклапаціцца аб сабе і сваіх блізкіх — проста выбіраць у крамах правільныя прадукты. Але сёння, відаць, ужо трэба вучыць беларусаў, чым напаўняць спажывецкі кошык і што падаваць на стол. Напэўна, вырашаць пытанні, звязаныя з фарміраваннем культуры харчавання, неабходна ўжо на самым высокім узроўні. Напрыканцы мінулага года распрацавана канцэпцыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне здаровага харчавання на перыяд да 2020 года. Яе распрацоўшчык – Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.
Сёння беларускія мамы могуць не хвалявацца за тое, якімі стравамі папесціць немаўлят. Асартымент з дзіцячым харчаваннем штогод пашыраецца, акрамя таго ўзмацняюцца патрабаванні да яго вытворчасці. Начальнік аддзела харчавання РУП "Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні" Элеанора Капітонава адзначыла, што калі раней педыятры раілі мамам самім рабіць прыкорм для дзіцяці з садавіны і гародніны, то цяпер прапануюць звяртаць увагу на дзіцячае харчаванне прамысловай вытворчасці.
Гутарка з рэдактарам "Краязнаўчай газеты" Уладзімірам Гілепам. “Сёння ў школах створана 2000 краязнаўчых музеяў. Але, на жаль, школа практычна не выпісвае "Краязнаўчую газету". У нумары за 28 лютага 2012 года ў "Звяздзе" была надрукавана гутарка з акадэмікам-сакратаром Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандрам Каваленем "Работа па краязнаўстве будзе паспяховай, калі ёсць падзвіжнікі". Падтрымліваю прапанову пра неабходнасць выкладання факультатыву па краязнаўстве ў кожнай беларускай школе”, - кажа ён.
Супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовы і літаратуры Вераніка Курцова дзеліцца планамі аб складанні зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак.