Всего документов: 32.
Дзіцячае харчаванне, якое мы сёння бачым на паліцах у крамах, — як айчыннай, так і замежнай вытворчасці — абсалютна бяспечнае. Як паведамляюць у Рэспубліканскім кантрольна-выпрабавальным комплексе па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, айчынная прадукцыя цалкам адпавядае ўстаноўленым нормам не толькі бяспекі, але і якасці. Пра распрацоўкі ў галіне здаровага харчавання распавядаюць загадчык аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Святлана Гардынец і загадчык аддзела біятэхналогій Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Наталля Жабанос.
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Беларусі Глыбоцкі раён з'яўляецца адным з найбольш індустрыяльна развітых на Віцебшчыне. Экспарт паслуг за 1-е паўгоддзе склаў каля 1,5 млн долараў. На добрым узроўні трымаецца і прафілакторый Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі, распавядае старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.
Да 2030 года плануецца асвоіць і вывесці на рынак новыя прадукты функцыянальнага прызначэння. Змяніць плануецца і харчаванне ў арганізаваных калектывах дзіцячых і школьных адукацыйных устаноў. Асноўныя пытанні ў гэтым кірунку абмяркоўваліся падчас першага міжнароднага кангрэса «Навука, харчаванне і здароўе». Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі Алены Маргуновай, у цэнтры ўвагі аказалася, напрыклад, узбагачэнне харчовых прадуктаў мінеральнымі злучэннямі і вітамінамі. Актуальным пытаннем застаецца ўзаемаразуменне паміж прадпрыемствамі, якія вырабляюць прадукцыю для дзіцячага харчавання, і гандлёвымі арганізацыямі, адзначае загадчыца аддзела біятэхналогій Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Наталля Жабанос.
СМІ Расіі паведамілі на пачатку лютага, што Камісія па барацьбе з ілжэнавукай пры прэзідыуме Расійскай акадэміі навук падрыхтавала мемарандум, у якім прапанавала выдаліць гамеапатычныя сродкі з дзяржаўных лячэбных устаноў і спыніць рэкламу аб наяўнасці ў іх лячэбных вартасцяў. Меркаванні на конт альтэрнатыўнай медыцыны выказваюцца розныя. Свой погляд агучвае і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі.
Беларускія фізікі за апошнія гады вынайшлі некалькі спосабаў эфектыўнага выкарыстання лазераў і іншых крыніц святла ў медыцыне. Пра айчынныя распрацоўкі распавядае намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Віталь Плаўскі.
Недахоп энергіі, якая атрымліваецца з ежай, дэфіцыт спажыўных рэчываў і мікраэлементаў, у тым ліку жалеза, ёду і вітаміну А, а таксама хуткі рост колькасці людзей з лішняй вагой — галоўныя сусветныя праблемы ў дакладах экспертаў апошняй сесіі Камітэта па сусветнай харчовай бяспецы. Пра забяспячэнне харчовай бяспекі ў Беларусі распавядаюць загадчыца сектара харчовай бяспекі Інстытута сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе НАН Беларусі Святлана Кандраценка, генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Зянон Лоўкіс, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Для нармальнай работы сэрца неабходны няспынны прыток кіслароду, пажыўных рэчываў і вывядзенне прадуктаў распаду. Падчас фізічнай работы абменныя працэсы ў міякардзе павялічваюцца ў 4-5 разоў, а ў спартсменаў высокага класа — у 7. Даследаванні, праведзеныя ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі, паказваюць: калі шкілетныя мышцы ўзмоцнена працуюць, то гэта не толькі не абцяжарвае работу сэрца, а, наадварот, дапамагае яму гнаць кроў па сасудах арганізма.
Праект Закона «Аб дзіцячым харчаванні» знаходзіцца ў парламенце і, трэба спадзявацца, будзе разгледжаны ў бліжэйшы час. Гэта дапаможа гарантаваць якасць прадукцыі, прызначанай для дзяцей ад нараджэння да школьнага ўзросту, мяркуе распрацоўшчык важнага дакумента — Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні. Генеральны дырэктар цэнтра, доктар тэхнічных навук, прафесар Зянон Лоўкіс, распавядае пра працу сваёй установы.
Каманда журналістаў шукае па краіне найлепшыя прадукты Беларусі, і цяпер гэта была спроба знаёмства з аўтэнтычным алкаголем заходняй часткі краіны — традыцыйным пушчанскім першаком з Белавежскай пушчы. Усе знакавыя і смачныя прадукты, унікальныя гаспадаркі і гісторыі людзей, якія імі зай маюцца, стано вяцца часткай унікальнага праекта, які ствараецца, —гастранамічнай карты «Баржомі». Першым прыпынкам у маршруце сталі Самахвалавічы, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, дзе на плошчы ў 286 га спецыялісты выводзяць новыя сарты чарэшні, яблыкаў, вішні, сліў, вінаграду — з чаго толькі не зробіш пладова-ягаднае...
Яшчэ ў 2010-м Навукова-практычны цэнтр па харчаванні НАН Беларусі завяршыў трохгадовую праграму па распрацоўцы прадуктаў харчавання для людзей пажылога ўзросту. Прапаноўваліся тэхналогіі, рэцэптуры вытворчасці кісламалочных, мясных, хлебабулачных і іншых вырабаў. Гэтыя прадукты змяшчалі комплексныя ўзбагачаныя сумесі «Даўгалецце». Праведзеныя даследаванні паказалі: унікальныя прадукты вельмі добра ўплываюць на арганізм пажылога чалавека. У ідэале такія прадукты можна было б выпускаць у кожным раённым цэнтры. Аднак іх выраб аказаўся нерэнтабельным — булачка для старых была б даражэйшай за звычайную...
Па словах генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара тэхнічных навук, прафесара Зянона Лоўкіса распрацаваныя нашымі вучонымі новыя стандарты для прадуктаў харчавання істотна абаранілі рынак ад няякаснай імпартнай прадукцыі.
На лідскім прадпрыемстве «Лідахарчканцэнтраты» прадукцыя і ў савецкі час, і сёння выпускаецца адмысловай якасці. Усе шматкампанентныя прыправы гатуюцца па водле адпаведнай рэцэптуры, распрацаванай спецыялістамі самога прадпрыемства або Навукова-практычнага цэнтра НАН па харча ванні. Не выключана, што ў хуткім часе лідскія прыправы пачнуць выкарыстоўвацца айчыннымі мясаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Сёння Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый — гэта адно з вядучых айчынных прадпрыемстваў, якое вырабляе будаўнічыя металічныя канструкцыі, тэхналагічныя металаканструкцыі, рэзервуары і тэхналагічныя трубаправоды для прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу, будаўнічай індустрыі, хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, дрэваапрацоўчай галіны. На працягу сваёй гісторыі завод не раз мяняў назву, але яго прадукцыя заўсёды славілася якасцю. Сярод вырабаў завода нават агароджа маста цераз Свіслач, дэкаратыўная агароджа з чугунным ліццём каля БНТУ і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Завяршыўся моладзевы конкурс «Летапіс напояў у цэнтры Еўропы». Паўгода беларуская моладзь шукала цікавыя звесткі, звязаныя з культурай ужывання напояў на тэрыторыі роднага краю. Арганізатарам такога спаборніцтва выступіла ААТ «Лідскае піва» пры навуковай падтрымцы Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
У межах першага этапу рэспубліканскага даследвання "Фарміраванне сям'і, стабільнасць сямейных стасункаў беларусаў і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця", якое адбылося пры падтрымцы ААН, ўпершыню ўдалося сабраць поўныя звесткі па шлюбах і разводах у Беларусі з 1946 па 2010 год. Разам з іншымі экспертамі паказчыкі шлюбнасці ў Беларусі каментуе аўтар даследчай працы "Аналіз тэндэнцый шлюбнасці і разводаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 год", галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі, прафесар Людміла Шахоцька.
Ганароваму ветэрану аб´яднання ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Мікалаю Прадко — 85 гадоў. У свой час ён быў і наводчыкам, і разведчыкам, і не зусім звычайным кіроўцам. Пасля звальнення з органаў вазіў яшчэ віцэ-прэзідэнта НАН Сцепаненку, іншых акадэмікаў. З вучонымі Прадко працаваў толькі пры дапамозе запісак. Прасіў, каб яму пісьмова пазначалі, у колькі каго сустрэць.
Зацверджаны 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, якія працуюць у арганізацыях, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных, гуманітарных навук. Дакументы на конкурс прадастаўляюцца да 1 ліпеня 2013 года у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
ХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая пройдзе з 6 па 10 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" пад дэвізам "Чытаючы кнігу, знаходзіш сябе!", стане фінальным акордам леташняга Года кнігі. У межах мерапрыемства выдавецтва "Беларусь" прадставіць альбом "Беларусь" і выданне "Помнікі мастацкай культуры Беларусі" дырэктара Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Б. Лазукі.
Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.
Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.
На 136-м годзе існавання ААТ "Лідскае піва" вырашыла звярнуцца да піўных традыцый на Беларусі, стварыць летапіс вытворчасці і спажывання пеннага напою. Паводле слоў дырэктара Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Барыса ЛазукІ, на нашай зямлі было шмат цікавых традыцый, звязаных з прыёмам гасцей, уласна гасцяваннем, падачай страў на стол і г.д.
Колькі могуць захоўвацца сыры, расфасаваныя не вытворцам, а прадаўцом? Ці праўда, што кафеін валодае мачагонным дзеяннем, але пры гэтым не здольны прафілактаваць мочакаменную хваробу? Як правільна размарозіць рыбу і рыбнае філе? На гэтыя пытанні адказвае начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава.
За апошнія 10 гадоў у беларусаў крыху змяніўся характар харчаывання. Мы пачалі ўжываць менш хлеба і хлебабулачных вырабаў, тлушчаў і бульбы. Менш такіх відаў мяса, як ялавіна і свініна. Больш – мяса птушкі, садавіны і ягад. Сярод пладоў усё большай папулярнасцю карыстаюцца бананы і цытрусавыя. Фактычна на ранейшым узроўні застаюцца ў нашым рацыёне малако і малочныя прадукты, а таксама цукар і кандытарскія вырабы. — Нашы людзі маглі б купіць больш рыбы ці мяса птушкі, аднак пераважала звычка, і рука цягнулася да макароны і рысу, — кажа начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі Элеанора Капітонава.
Бліжэйшае павышэнне цэн на лекавыя прэпараты айчыннай вытворчасці будзе досыць нязначным. Больш за тое, кожнае найменне ў нашай краіне разглядалася і разглядаецца асобна, па кожным прымаецца свой каэфіцыент. — Вельмі добра, што ў нас мадэрнізуецца фармвытврчасць, — кажа намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Алена Калінічэнка.
З 12 па 28 кастрычніка ў цэнтральных раённых і гарадскіх паліклініках усіх раёнаў сталіцы, медыка-санітарных частках заводаў, паліклініцы Акадэміі навук можна будзе праверыць сваё здароўе на прадмет развіцця астэаартрозу.
Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.
Фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся", які сёння і заўтра праходзіць у вёсцы Ляскавічы, — гэта знаёмства з багаццем рамёстваў, промыслаў, традыцый палескага краю, асноўнымі этапамі развіцця ўнікальнага рэгіёна Беларусі. Сёння ўпраўленне культуры Гомельскага райвыканкама сумесна з Мiнiстэрствам культуры i Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi правядуць мiжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Традыцыйная культура Палесся i сучасны свет".
Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.
Аб дзейнасці РУП "Талачынскі кансервавы завод". "Мы распрацоўвалі рэцэптуру для беларускага віна так, каб там не было ніякіх штучных дабавак, за выключэннем хіба антыакісляльніка”, — кажа намеснік начальніка аддзела лікёра-гарэлачнай, вінаробчай і півабезалкагольнай прадукцыі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Карынэ Алексанян.
Аб правілах здаровага харчавання распавядае галоўны навуковы супрацоўнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава.
Беларускія вучоныя гатовы заняцца маніторынгам харчавання розных груп нашага насельніцтва. Аб неабходнасці рэалізацыі канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі здаровага харчавання разважаюць супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Элеанора Капітонава і Ірына Громава.
Прычыны і механізм узнікнення алергіі тлумачыць галоўны навуковы супрацоўник аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, доктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава.