Всего документов: 4.
Сёлета калектыву «Iнтэграла» спаўняецца 55 гадоў. Больш за паўстагоддзя флагман айчыннай электроннай iнжынерыi ўтрымлiваў самыя высокiя пазiцыi ў свеце мiкраэлектронiкi, таксама высокiя гэтыя пазiцыi i сёння. «Iнтэграл» стаў цэнтрам развiцця айчыннай навуковай школы мiкраэлектронiкi, аб'яднаўшы вакол сябе намаганнi Акадэмii навук i вядучых ВНУ ў галiне электронiкi БДУ i БДУIР. А пачыналася ўсё з асваення ў 1963 годзе вытворчасцi ў краiне першых крэмнiевых дыёдаў, ужо потым пачалiся ўласныя распрацоўкi транзiстараў i iнтэгральных схем.
Каб аб'ектыўна ацэньваць стан любой галіны чалавечай дзейнасці — карысна ведаць пра людзей, якія гэтыя галіны ствараюць і развіваюць. Акадэмік НАН Беларусі Пётр Віцязь, вучоны і практык, у творчым багажы якога каля 1000 навуковых прац, у тым ліку больш за 200 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, больш за 80 новых матэрыялаў і тэхналогій, якія ўжо шмат гадоў выкарыстоўваюцца ў розных вытворчых галінах, распавядае пра сваё жыццё і працу.
Пачатак 2000-х адзначыўся новым прарывам у асваенні космасу. Да народнага паняцця «вулічная астраномія» зараз можна смела прыплюсаваць «студэнцкае спадарожнікабудаванне». З 2010 года ў БДУ вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі». Пазіцыі Беларусі на сусветнай касмічнай карце і нацыянальную касмічную ўніверсітэцкую адукацыю апісвае акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка.
Сёлета спаўняецца 60 гадоў запуску першага штучнага спадарожніка Зямлі — савецкага апарата «Спутнік-1». У яго стварэнні прымалі ўдзел і навукоўцы, і інжынеры савецкай Беларусі. Напярэдадні VІІ Беларускага касмічнага кангрэса, які прайшоў на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пра ьбудучае касмічных даследванняў распавялі дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь і інш.