Всего документов: 1.
Валерый Шышанаў, намеснік дырэктара па навуцы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, распавядае пра цікавыя паступленні, якія ўзбагацілі фонды ўстановы за апошнія гады: - Мы даўно ўжо цесна супрацоўнічаем з археолагамі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія праводзяць раскопкі ў Віцебскай вобласці. У 2009 годзе на старадаўнім гарадзішчы ў Друцку археалагічная экспедыцыя на чале з загадчыцай Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгай Ляўко знайшла ўнікальнае пахаванне.