Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі прапануе ўнікальную магчымасць трапіць online ў мемарыяльны кабінет беларускага паэта, акадэміка Пятра Фёдаравіча Глебкі.
З дапамогай спецыяльнага сэрвісу можна перанесціся ў атмасферу сярэдзіны мінулага стагоддзя і пабываць у працоўным кабінеце вучонага і пісьменніка. Акрамя гэтага, будзе даступная інфармацыя пра жыццё і творчасць Пятра Фёдаравіча, яго бібліятэку і яе лёс, фотаматэрыялы і кнігі з ягонага кнігазбору.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавыя звесткі аб некаторых экспанатах мемарыяльнага кабінета.