Ракурс 2

Кабінет П. Глебкі фота 2
Скульптурная кампазіцыя “Тройка”

Скульптурная кампазіцыя “Тройка”.
Гэты падарунак Глебка атрымаў у гонар свайго 50-годдзя на сцэне Купалаўскага тэатра.

Гадзіннік з выявай Пушкіна

Гадзіннік з выявай Пушкіна. . Падарунак Глебку ад сям’і Сянько ў гонар шасцідзесяцігоддзя. Такі верш прысвяціў Яфрэму Сянько Пятро Фёдаравіч:

Мой добры дружа, мой Яфрэм,
Як шмат у нас заўсёды тэм
Для добрых гутарак сяброўскіх
З гісторый мінскіх і маскоўскіх,
З прыгод шчаслівых і няшчасных,
З падзей мінулых і сучасных!..

Блакнот удзельніка сесіі ААН П.Ф. Глебкі

Блакнот удзельніка сесіі ААН П.Ф. Глебкі. У складзе беларускай дэлегацыі Пятро Глебка чатыры разы прымаў удзел у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1955, 1956, 1957, 1964 гады). Уражанні ад амерыканскага ладу жыцця знайшлі адлюстраванне ў яго дзённікавых запісах і паэтычным цыкле, які ў пасмяротным выданні атрымаў назву “З вершаў аб заграніцы”.

Акуляры Глебкі

Акуляры Глебкі
Акуляры, якія, па ўспамінах дачкі, належалі самому акадэміку.

Пейзаж Кактэбеля

Пейзаж Кактэбеля. Падарунак Глебку ад Яўгена Яўстахавіча Красоўскага (1908 – 1980) – беларускага мастака, жывапісца і графіка. Красоўскі працаваў у жанры партрэта і пейзажнага жывапісу. У ліку іншых мастакоў прапаноўваў Глебку свой праект экслібрыса для ягонай бібліятэкі. На адваротным баку карціны надпіс: “П.Ф. Глебке от Красовского Е.Е в 6-ой день июля 1965 года в славный день юбилея. «Коктабейль»”.

Падарункі

Падарункі. У нашых фондах захоўваюцца самыя розныя падарункі, якія на працягу жыцця атрымліваў Пётр Фёдаравіч. Карціны, малюнкі, прадметы дэкору, сервізы – усё гэта набліжае нас да эпохі 1940–1960-х. Акадэмік атрымліваў падарункі не толькі ад сяброў і арганізацый, але і ад удзячных чытачоў, школьнікаў, прыхільнікаў ягонай творчасці.

Перайсці да ракурса 1