Ракурс 1


Біклага. Падарунак ад сяброў, які Пятро Фёдаравіч не выкарыстоўваў па назначэнні. Біклага захоўвалася ў якасці сувеніра.

Бюст П.Ф. Глебкі працы Заіра Азгура. Вядома пра тры скульптурныя партрэты Глебкі, якія выканаў Азгур. Першы – на фатаздымку. Другі, ідэнтычны, захоўваецца ў музеі акадэміка на яго малой радзіме, у аграгарадку Літвяны (Узденскі раён). Па сведчанні Ларысы Пятроўны Глебкі, гэты варыянт бюста экспанаваўся ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква). Надмагільны скульптурны партрэт Глебкі ў поўны рост усталяваны на Усходніх могілках.

Вышыванка. Вышытая сарочка Пятра Глебкі. Акадэміку належала некалькі вышыванак, у тым ліку з вышыўкай блакітнага колеру.

Ручнік. Ларыса Пятроўна Глебка ўзгадвае, што на чарговае свята землякі Пятра Фёдаравіча падаравалі яму бохан чорнага сялянскага хлеба, які быў паднесены пісьменніку на гэтым ручніку. “Больш смачнага хлеба я ніколі не каштавала” – прызнаецца Ларыса Пятроўна.

Сервіз.

Збан.

Шкатулка з выявай Якуба Коласа – падарунак Глебку ад Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Партрэт Ніны Іларыёнаўны Глебкі. Партрэт Ніны Іларыёнаўны Глебкі. Партрэт выканаў Мікалай Іванавіч Гусеў (1899 –1965) – беларускі мастак, графік. Ён вядомы як аўтар дзяржаўнага сцяга БССР (1951 г.). Такім узгадвае мастака дачка паэта: “Цудоўны чалавек. У часы вайны ён шмат-шмат якім людзям дапамагаў. Сям’я Бембель выжыла дзякуючы Гусеву”. Партрэт жонкі Пятра Фёдаравіча лічыўся ў сям’і Глебкаў незавершаным.

Партрэт Пятра Глебкі. Партрэт выканаў Мікалай Іванавіч Гусеў (1899 –1965) – беларускі мастак, графік. Ён вядомы як аўтар дзяржаўнага сцяга БССР (1951 г.). Такім узгадвае мастака дачка паэта: “Цудоўны чалавек. У часы вайны ён шмат-шмат якім людзям дапамагаў. Сям’я Бембель выжыла дзякуючы Гусеву”.