Віртуальны мемарыяльны
кабінет П.Ф. Глебкі
ЦНБ НАН Беларусі

Каталог

Каталог

У 2015 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшла ў свет кніга “Бібліятэка акадэміка П. Ф. Глебкі (1905–1969): каталог выданняў”


Поўныя бібліяграфічныя апісанні выданняў з кнігазбору Пятра Фёдаравіча Глебкі былі падрыхтаваны супрацоўнікамі ЦНБ НАН Беларусі.

Бібліятэка Пятра Глебкі – адна з самых значных и каштоўных прыватных калекцый, што захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.

Кнігазбор акадэміка Глебкі налічвае каля 4 000 экзэмпляраў выданняў на беларускай, рускай, украінскай і іншых мовах, надрукаваных у 1804 – 1960-я гады.

П. Ф. Глебка меў шырокае кола інтарэсаў, таму сабраная ім бібліятэка носіць універсальна-гуманітарны характар. Яна ўключае мастацкую літаратуру і выданні па пытаннях беларускай і сусветнай культуры: кнігі па гісторыі, філасофіі, палітыцы, рэлігіі, мастацтву і інш.

Амаль кожная кніга з бібліятэкі Пятра Глебкі адзначана экслібрысам, які выканаў мастак Мікола Купава ўжо пасля смерці ўладальніка кнігазбору. Адметнай рысай бібліятэкі з’яўляецца таксама наяўнасць вялікай колькасці кніг з дарчымі надпісамі.

Кнігазбор не страціў сваёй навуковай і пазнавальнай каштоўнасці і ў нашыя дні. Многія выданні з’яўляюцца ўнікальнымі. Кожны з чытачоў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі мае магчымасць карыстацца кнігамі з гэтай сапраўднай скарбніцы.

Мэта каталога – садзейнічаць раскрыццю складу калекцыі П. Ф. Глебкі і дапамагчы чытачам у правядзені інфармацыйнага пошуку.

Ён змяшчае поўныя бібліяграфічныя апісанні выданняў, а таксама звесткі аб асаблівасцях экзэмпляраў (наяўнасць штампаў, дарчых надпісаў і ўладальніцкіх запісаў, і інш.).

Бібліяграфічныя запісы ў каталогу прыводзяцца ў алфавітным парадку: спачатку выданні на беларускай, рускай і іншых мовах кірыліцкага друку, потым – выданні на замежных мовах і беларускамоўныя выданні лацінскага друку.

далей назад