Всего документов: 3.
Выстаўка, прымеркаваная да святкавання Дня маці, адкрылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які месціцца ў памяшканні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да арганізацыі выстаўкі спрычыніліся тыя дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі, якія паводле свайго статуса клапоцяцца пра будучыню краіны – гэта значыць, пра мацярынства і дзяцінства. Сярод іх - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр «Маці і дзіця», беларуская асацыяцыя шматдзетных сем´яў.
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла ў свет кнігу «Помнікі літаратуры Беларусі X – XVIII стст.». Доктар філалагічных навук, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка з´яўляецца ўкладальнікам кнігі і перакладчыкам усіх літаратурных тэкстаў са старабеларускай мовы на сучасную рускую.
12 красавіка на цырымоніі адкрыцця экспазіцыі «Кніжныя скарбы Радзівілаў» адбылася прэзентацыя каталога «Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі». Ён уяўляе з сябе поўнае апісанне выданняў XVII стагоддзя са згаданай бібліятэкі, якія захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі. Над каталогам працаваў калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Стэфановіча.